In English:
Ukraine imposed sanctions against Talai and his foundation for taking children out of Ukraine
На русском языке:
Украина ввела санкции против Талая и его фонда за вывоз детей из Украины
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў два ўказы аб увядзенні санкцый супраць фіз-і юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.
Усяго пад санкцыі трапілі 100 фізічных асоб і 37 арганізацый, сярод якіх пралукашэнкаўскі актывіст Аляксей Талай і яго фонд, а таксама дзяржсакратар так званай Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Нагадаем, што Талай таксама знаходзіцца пад санкцыямі Канады і Польшчы.
У той самы час супраць Лукашэнкі Украіна санкцыі не ўвяла. Дарадца Зяленскага Міхаіл Падаляк тлумачыць гэта «нізкай цікавасцю ўкраінцаў да Лукашэнкі» і нібыта адсутнасцю ў яго бізнесу ва Украіне. Які аўтарытэт сярод украінцаў у Галіны Лукашэнкі, было жонкі дыктатара, і які ў яе бізнес, Падаляк не патлумачыў.