На русском языке:
УС РФ правялі ратацыю ў Беларусі, іх колькасць не змянілася
Паводле звестак «Беларускага Гаюна», 25 і 26 красавіка ў аэрапорт «Гомель» прыляталі два ваенна-транспартныя самалёты ПКС РФ. Адзначым, што праз дадзены аэрапорт адбываецца забеспячэнне падраздзяленняў УС РФ, размешчаных на аэрадромах «Зябраўка» і «Бокаў» («Мазыр»), а таксама забяспечваецца іх ратацыя.
Не выключана, што прылёт самалётаў быў звязаны менавіта з чарговай ратацыяй расійскага кантынгенту, размешчанага на аэрадромах «Зябраўка» і «Мазыр» («Бокаў»). Да гэтага ратацыя расейскіх вайскоўцаў фіксавалася намі ў снежні 2023 г.
На дадзены момант вайскоўцы УС РФ у Беларусі знаходзяцца ў наступных лакацыях:
- Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» – 500-600 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» – да 1450 чалавек.
Таксама ў Беларусі працягваюць працаваць расійскія ваенныя праваахоўныя органы — 484-і ваенны следчы аддзел (Клецкі раён) і 313-я ваенная пракуратура гарнізона (Мінск). Колькасць задзейнічанага персанала ў названых структурах будзе вылічацца дзясяткамі чалавек.
Разам па стане на 1 траўня «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ў ≈2000 чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).