На русском языке:
Военный комиссариат Минской области потерял 500 призывников
26 красавіка ваенны камісар Мінскай вобласці палкоўнік Ігар Тарабеш у каментары прапагандыстам назваў колькасць прызыўнікоў, якія адправяцца для праходжання тэрміновай службы. Паводле яго слоў, «Усяго ў вясновы прызыў гэтага года мы плануем адправіць каля 1,5 тыс. прызыўнікоў».
20 траўня адбылася прысяга прызваных на тэрміновую службу падчас вясенняй прызыўной кампаніі 2023 года. У сваім ТГ-канале ваенкамат Мінскай вобласці напісаў, што «каля 1000 грамадзян Мінскай вобласці прысягнулі на вернасць Радзімы».
Як можна заўважыць, за няпоўны месяц ваенкамат Мінскай вобласці недзе страціў ажно 500 прызыўнікоў. Магчымая як тэхнічная памылка аўтара паста ў ТГ-канале, так і прадастаўленне раней недакладнай інфармацыі аб рэальнай колькасці прызваных на тэрміновую службу вясной 2023 года.
Мы ўжо звярталі ўвагу, што колькасць прызыўнікоў, якіх выклікалі на прызыўныя камісіі падчас вясновага прызыву, была найменшай за апошнія 9 гадоў.