Telegram brussinf
3 хв.

In English: Wagner mercenaries on the border with Lithuania — another fake news?
На русском языке: Вагнеровцы в приграничье с Литвой — очередной вброс?

Вечары ўвечары ў каналах пачалі распаўсюджвацца скрыншоты і відэа ад людзей, якія нібыта «ехалі да бацькоў жонкі ў вёску і знялі групу з 4-х мужчын, якія нешта выгружалі».

На відэа паказаны чорны Volkswagen Touareg, на якім можна разгледзець нумары падобныя да нумарных знакаў так званай «ЛНР», а каля машыны група мужчын у ваеннай форме выгружае нейкія скрыні, якія могуць быць кейсамі для квадракоптараў.

На першы погляд выглядае гэта дастаткова праўдападобна, але ёсць шэраг фактараў, якія паказваюць на тое, што гэта чарговы фэйк.

1. Заяўлялася, што відэа знята ў раёне в. Галавенчыцы (Гродзенская вобл). На ім відаць, што неба яснае, амаль няма аблокаў. Аднак за 20 км адтуль знаходзіцца літоўскі Друскінінкай, дзе на працягу ўсяго дня назіралася больш пахмурнае надворʼе.

Вагнераўцы ў памежжы з Літвой — чарговы ўкід?

2. Карыстальнік, які рассылаў гэтае відэа беларускім СМІ, зарэгістраваўся ў Telegram усяго месяц таму і ўжо мяняў нікнэйм, але галоўнае, што многім СМІ ад яго прыйшло ўсяго два паведамленні. І ў першым ён прапаноўваў апублікаваць відэа з украінскіх каналаў, дзе нібыта заснятыя вагнераўцы ў Цэлі.

3. Абодва відэа ад гэтага карыстальніка маюць шэраг дзіўных супадзенняў, хаця зняты, паводле яго слоў, у зусім розных месцах. На двух відэа прысутнічае гурт з 3-х мужчын і на двух відэа ёсць Volkswagen Touareg чорнага колеру.

Папярэдні матэрыял
Найміты ПВК «Вагнер» аўтобусамі з'яжджаюць з Беларусі? Падобна на чарговую кампанію па дэзінфармацыі
Наступны матэрыял
Літва можа закрыць 2 памежпераходы з Беларуссю ўжо 18-га жніўня

Iншыя матэрыялы