Верталёт сапраўды перасёк польскую мяжу, але няма ўпэўненасці, што польскі

МО РБ
5 хв.

In English: The helicopter indeed crossed the Polish border, but it’s not clear whose helicopter it was
На русском языке: Вертолёт действительно пересёк польскую границу, но нет уверенности, что польский

Учора ДПК РБ заявіў, што польскі верталёт Мі-24 парушыў мяжу і нібыта заляцеў на 1200 м углыб Беларусі. Далей у МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы.

Верталёт сапраўды перасёк польскую мяжу, але няма ўпэўненасці, што польскі

Пазней прэс-сакратар аперкамандавання УС Польшчы Яцэк Гарышэўскі назваў абвінавачанні ДПК РБ «ілжывымі» і заявіў, што гэта «правакацыя».

«Адназначна магу абвергнуць. Інфармацыя, якую публікуе беларускі бок, зʼяўляецца правакацыяй і хлуслівымі абвінавачваннямі. З усіх рапартаў і запісаў радыёлакацыйных сістэм можна сцвярджаць, што з нашага боку мяжа не перасякалася», – заявіў ён.

«Беларускі Гаюн» праверыў інфармацыю. Расказваем, што нам удалося высветліць:

Верталёт сапраўды перасёк польскую мяжу, але няма ўпэўненасці, што польскі

Відэа ДПК сапраўды маглі зняць на мяжы РБ-РП 1 верасня каля 16.00. Здымалася яна з беларускага боку з гіракоптара (аўтажыра) (EW-386BS), што ў гэты час патруляваў мяжу.

Верталёт сапраўды перасёк польскую мяжу, але няма ўпэўненасці, што польскі

Верагодна, верталёт заўважылі ўвогуле выпадкова, проста аўтажыр патруляваў паўднёвую, а не паўночную частку мяжы пад Гроднам.

На відэа немагчыма дакладна вызначыць мадэль верталёта, не гаворачы ўжо аб яго прыналежнасці.

Верталёт сапраўды перасёк польскую мяжу, але няма ўпэўненасці, што польскі

Так, у Польшчы сапраўды ёсць рэшткі савецкіх верталётаў Мі-24 і хаця большасць ужо перададзеная Украіне, мінімум адзін у жніўні быў перакінуты ў Беласток для ўзмацнення польскай мяжы. Аднак Мі-24 ёсць і ў ВПС РБ.

Па нашых дадзеных ніякіх перахопнікаў ці чагосьці падобнага ў паветра не ўздымалі. А гэта павінна было быць зроблена пры незаконным перасячэнні мяжы баявым верталётам. Што ж датычыцца ўчарашняй авіяактыўнасці, то яна была звязана толькі з вучэннямі АДКБ і скончылася да 14:00.

Зараз можна вылучыць 2 версіі здарэння:

Верталёт сапраўды перасёк польскую мяжу, але няма ўпэўненасці, што польскі

Адзін з Мі-24 ВПС РБ

1. Польскі верталёт, хутчэй за ўсё, Мі-24 сапраўды заляцеў на тэрыторыю РБ.

2. З-за немагчымасці зразумець па фота і відэа мадэль верталёта, і яго прыналежнасць, не выключана, што мяжу перасёк не польскі, а беларускі верталёт, – на карысць гэтай версіі кажуць заявы Польшчы і адсутнасць узлёту перахопнікаў ВПС РБ.

Папярэдні матэрыял
Дзяржпамежкамітэт РБ заяўляе, што польскі верталёт парушыў беларуска-польскую мяжу
Наступны матэрыял
Амбасадара рэжыму ў Беларусі не запросяць на ўручэнне Нобелеўскай прэміі

Iншыя матэрыялы