Вучэнні «каля Сувалкскага калідора» на Гожскім палігоне ідуць ужо амаль паўтара года

МО РБ
3 хв.

In English: Drills «near the Suwalki gap» at the Hozhski training ground have been held for almost 1.5 years now
На русском языке: Учения «возле Сувалкского коридора» на Гожском полигоне идут уже почти полтора года

Сёння МА РБ паведаміла пра пачатак камандна-штабных вучэнняў з 6-й механізаванай брыгадай УС РБ (в/ч 05733, дыслакуецца ў Гродне). Паведамлялася, што вучэнні будуць праходзіць на палігоне «Гожскі» і ўчастках мясцовасці ў Гродзенскай вобласці.

У падачы гэтай навіны шэраг СМІ зрабілі акцэнт на тым, што вучэнні праводзяцца недалёка ад Сувалкскага калідора для «бракання зброяй» перад краінамі НАТА.

Сувалкскі калідор – сухапутны «калідор» даўжынёй каля 100 кіламетраў, які можа злучыць тэрыторыю «РБ» з Калінінградскай вобласцю – РФ.

Сапраўды, палігон «Гожскі» знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Літвой і Польшчай. Па інфармацыі з адкрытых крыніц, палігон быў пабудаваны яшчэ ў 1950-х гадах. А 6-я механізаваная брыгада (да 1992 года – 6-я танкавая дывізія) дыслакуецца ў Гродне з 1980 года. Іншымі словамі, вайскоўцы выкарыстоўваюць палігон для правядзення вучэнняў ужо не адзін дзясятак гадоў.

Так як палігон «Гожскі» уваходзіць у склад 6-й механізаванай брыгады, то і пераважная большасць мерапрыемстваў баявой падрыхтоўцы 6-й амбр. праходзіць менавіта на ім. У адкрытых крыніцах можна знайсці дзясяткі згадак пра правядзенні рознага роду вучэнняў на палігоне «Гожскі». Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» рэгулярна паведамляе аб працягванні вучэнняў на палігоне.

Няма ніякай сувязі паміж правядзеннем вучэнняў з 6-й механізаванай брыгадай і патэнцыйнай пагрозай Сувалкскаму калідору. Пры гэтым некарэктная падача інфармацыі ў СМІ можа ўводзіць у зман чытачоў і ствараць дадатковую напругу ў грамадстве.

Папярэдні матэрыял
ВПС Украіны абверглі запуск ракет з Беларусі
Наступны матэрыял
У канцы жніўня ў Полацкім раёне пачнуцца вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай

Iншыя матэрыялы