На русском языке:
Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены как минимум до 16 января
Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 7-8 студзеня стануць выхаднымі днямі для некаторых палігонаў. Таксама некаторыя палігоны, на якіх сканцэнтраваныя ВС РФ былі без выходных: «Асіповіцкі», «Даманава» і «Лепельскі».
У цэлым, працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 9 студзеня і да:
- 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 14.01;
- Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 15.01;
- Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 14.01;
- Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 15.01;
- 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 13.01;
- 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 16.01;
- 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 15.01;
- Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 15/01.
Гэтае чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень з 29 красавіка. Агульная колькасць падаўжэнняў склала 37 тыдняў. Беларускае войска стала больш падрыхтаваным для абарончых аперацый, але яно па-ранейшаму не падрыхтавана да маштабнага наступлення з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.
Маніторынгавая група працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі ВС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.