In English:
UK and Canada imposed new sanctions against the Lukashenka regime
На русском языке:
Великобритания и Канада ввели новые санкции против режима Лукашенко
Сённяшнія санкцыі Вялікабрытаніі закранулі 6 фізічных асоб і 3 юрасобы:
- Ігар Карпенка (кіраўнік ЦВК);
- Віктар Дуброўка (начальнік ВК-11);
- Павел Казакоў (начальнік турмы №1, Гродна);
- Андрэй Цэдрык (начальнік унутранай службы СІЗА №1);
- Андрэй Ананенка (кіраўнік ГУБАЗіК);
- Міхаіл Бядункевіч (намеснік кіраўніка ГУБАЗіК).
- ААТ «АЛЕЎКУРП»;
- Завод «Легмаш»;
- КБ «Беспілотныя Верталёты».
Таксама ўвяла санкцыі і Канада, і іх санкцыйны спіс шырэй, ён налічвае 10 фізічных асоб і 12 юрыдычных асоб: Галіна Лукашэнка, Вольга Маршаловіч, Арцём і Максім Балаба, Ірына і Ігар Карпенкавы, Уладзіслаў Паўленка Дзівакоў, Анатоль Савянок і Андрэй Ананенка.
Канада таксама дадае ў санкцыйны спіс:
- АМАП,
- ГУБАЗіК,
- КДБ,
- Станкагомель,
- Беларускі металургічны завод,
- Легмаш,
- КБ «Беспілотныя Верталёты»,
- ТАА «Лабараторыя адытыўных тэхналогій»,
- Рухсерваматор,
- Мінскі падшыпнікавы завод,
- Мінскі завод шасцерняў і Вістан.