На русском языке:
Великобритания ввела санкции против 6-и организаций из Беларуси
У адказ на ваенную агрэсію Расіі і Беларусі, Вялікабрытанія пашырыла санкцыйны спіс. У яго трапілі 59 фізічных асоб і арганізацый з Расіі і шэсць — з Беларусі.
З 24-га сакавіка пад санкцыямі знаходзяцца наступныя беларускія арганізацыі:
— Банк «Дабрабыт»,
— Белбізнэслізінг,
— Мінатор-Сэрвіс,
— ТрансАвіяЭкспарт
— Белінвест-Інжырынг,
— КБ «Радар».
Таксама пад санкцыі патрапілі расійскія «Газпрамбанк», «Рассельгасбанк», «Альфа-банк», Расійская чыгунка і іншыя кампаніі.