In English:
Exposing the fake: smoke into the eyes of a kid to cause tears
На русском языке:
Разоблачаем фейк: ребенку пускают в глаза дым, чтобы вызвать слезы
Сярод шматлікіх відэа, якія прыходзяць сёння з беларуска-польскай мяжы, рэдакцыя motolko.help звярнула ўвагу на хлопчыка, якога здымае вядучы тэлеканала СТБ Аляксей Голікаў.
«Хвіліну таму ў стрыме можна было ўбачыць, як гэтаму хлопчыку спецыяльна падзьмулі ў вочы цыгарэтным дымам, каб ён плакаў. Потым ён падышоў да дзіркі ў плоце і, заліты слязамі, сказаў нешта нашым службам», – паведамляе ў twitter карыстач з імем Mischa Von Jadczak.
Przed chwilą na streamie było widać dokładnie jak temu chłopcu specjalnie dmuchano w oczy dymem z papierosa tak aby się popłakał, po czym udał się on ku wyrwie w płocie i tam zalany łzami wygłosił swego rodzaju orędzie w stosunku do naszych służb. pic.twitter.com/OsrYtLuEz4
— Mischa Von Jadczak (@michaljadczak) November 8, 2021
Фота: Hardy Ahmad / Facebook
Рэдакцыя motolko.help знайшла ў Facebook старонку бацькі гэтага хлопчыка. Калі верыць дадзеным, пазначаным на старонцы, то бацьку завуць Хардзі Ахмад, ён з ірацкага горада Сулейманія. Сярод апошніх апублікаваных фота – прагулка з сынамі па цэнтры Мінска: набярэжная Свіслачы, праспект Незалежнасці, Ратуша і раён ГЦ «Галерэя Мінск».