In English:
Wargaming Mobile will remove white-red-white emoji from its Slack due to fears of employees being arrested
На русском языке:
Wargaming Mobile удалит БЧБ-эмодзи из Slack из-за опасений ареста сотрудников
Кіраўнік мінскай студыі Wargaming Mobile Тэйн Лімэн напісаў супрацоўнікам ліст аб «няпростым рашэнні», дзе паведаміў, што кампанія збіраецца выдаліць эмодзі нацыянальнага БЧБ-сцяга з карпаратыўнага Slack. Лімэн мяркуе, што ў выпадку ператрусу ў супрацоўніка або пры перасячэнні мяжы, супрацоўнік можа быць арыштаваны праз смайлік.
Версія ліста на англійскай мове / dev.by
«Прымаючы да ўвагі дзейныя правілы ў Беларусі, мы збіраемся выдаліць «бел-чырвона-белы» сцяг з нашага спісу значкоў у Slack. Прававыя пытанні і звязаныя з імі рызыкі, якія могуць закрануць нашых супрацоўнікаў (асабліва з улікам магчымых ператрусаў падчас перасячэння мяжы і іншых патэнцыйных узаемадзеянняў з праваахоўнымі органамі) – занадта вялікія, каб іх ігнараваць», – напісаў Тэйн Лімэн.
З тэксту становіцца зразумела, што ў кампаніі асцерагаюцца, што пры перасячэнні мяжы ў чалавека могуць агледзець тэхніку і адкрыць працоўныя перапіскі.