На русском языке:
Яблоки подешевели, а капуста подорожала на 280%. Как изменились цены в Беларуси за год
Выданне Reform.by вывучыла даныя Белстата адносна індэкса спажывецкіх цэн у Беларусі. Так, снежаньская інфляцыя склала 0,9%. У гадавым вылічэнні кошты выраслі на 9,97%.
Найбольшы рост індэкса спажывецкіх цэн (ІСЦ) зарэгістраваны на сезонныя тавары. У снежні ІСЦ вырас:
- на гародніну ў цэлым — на 16,24%;
- на свежыя памідоры — на 11,8%;
- на салодкі перац — на 15,52%;
- на вінаград — на 19,41%;
- на белакачанную капусту — на 24,46%;
- на свежыя агуркі — на 33, 43%.
Пры гэтым цэны на рытуальныя паслугі выраслі на 9,05%, а на паслугі міжнароднага турызму — на 8,63%.
Найбольшае зніжэнне ў снежні ў параўнанні з лістападам прадэманстраваў ІСЦ на дэмісезоннае паліто — на 4,4%, на столькі ж знізіўся індэкс цэн на ікру ласосевых, на зімовае паліто — на 4,32%, на курткі на 2,93%, на салёны селядзец — на 2,73%.
Ілюстрацыя: motolko.help
Паводле звестак Белстата, індэкс спажывецкіх цэн за год на белакачанную капусту вырас на 280%. На сённяшні дзень яе кошт складае 2 рублі 79 капеек за кілаграм (па даных сайце E-dostavka на 12 студзеня 2022 года). ІСЦ у за год вырас:
- на цыбулю — на 46,71%;
- на моркву — на 50,44%;
- на бульбу — на 66,15%;
- на буракі — на 72,28%.
Па даных сайта E-dostavka на 12 студзеня 2022 года 1 кг цыбулі каштуе 1 рубель 25 капеек, морква — 1 рубель 19 капеек, бульба — ад 1 рубель 65 капеек да 2 рублёў 59 капеек, буракі — 1 рубель 69 капеек.
Пры гэтым, ІСЦ на МДВ павялічыўся на 34,58%, на квіткі ў цырк — на 36,62%, на шыфер і андулін — на 37,51%, на піламатэрыялы — на 47,43%. А вось на карыстанне ліфтам — на 66,34%.
Мацней за ўсё за год знізіліся кошты.
- на салодкі перац — на 4,98%;
- на цытрусавыя — на 6,16%
- на яблыкі — на 9,39%.
Паслугі страхавання легкавога транспарту за год патаннелі на 9,23%.