Яшчэ 400 мабілізаваных УС РФ, навучаных у Беларусі, перакідваюць у напрамку Луганска

Вести
4 хв.

На русском языке: Ещё 400 мобилизованных ВС РФ, обученных в Беларуси, перекидывают в направлении Луганска

Учора, 11 студзеня, з чыгуначнай станцыі Чэпіна (Віцебскі рн, Віцебская вобл) у РФ быў адпраўлены чарговы эшалон з навучанымі на беларускіх палігонах мабілізаванымі ВС РФ.

Паводле звестак супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, усяго ў эшалоне, які пакінуў Беларусь, знаходзілася 48 вагонаў: 8 пасажырскіх (каля 400 чалавек), 3 грузавыя вагоны (з рыштункам) і 37 вагонаў-платформ (з колавай і гусенічнай тэхнікай).

Эшалон павінен прыбыць на станцыю Росаш (Варонежская вобл, РФ) 15 студзеня 2023 г. Адзначым, што станцыя Росаш знаходзіцца ў 50 км ад Луганскай вобласці Украіны.

Цяпер з улікам новай інфармацыі, можна казаць пра змену колькасці групоўкі УС РФ у РБ:

З’ехалі з РБ:

  • Тэхніка – не менш за 37 адзінак (удакладняецца);
    Асабісты склад – каля 400 чалавек.
Папярэдні матэрыял
У Беларусь прыбыў галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі РФ
Наступны матэрыял
ЗРК «С-300/400» і ЗРПК «Панцыр»: свежыя спадарожнікавыя здымкі ваеннага аэрадрома ў «Зябраўцы»

Iншыя матэрыялы