Ёсць звесткі, што прадпрыемствам Гомельскай і Віцебскай вобласці пачалі паступаць загады прадаставіць спісы ваеннаабавязаных супрацоўнікаў

Белсат
Эксклюзіў
2 хв.

На русском языке: Есть данные, что предприятиям Гомельской и Витебской области начали поступать приказы предоставить списки военнообязанных сотрудников 

Гаворка пра тое, што сёння раённыя ваенныя камісарыяты пачалі рассылаць на прадпрыемствы апавяшчэння з патрабаваннем удакладніць і прадаставіць спісы ваеннаабавязаных супрацоўнікаў. На гэты момант вядома, што такія загады прыйшлі на прадпрыемствы ў Гомельскай і Віцебскай абласцях краіны.

Акрамя таго, паступіла інфармацыя, што ў адзін з пашпартных сталоў Мінскай вобласці таксама паступіў загад падрыхтаваць спісы ваеннаабавязаных мужчын ва ўзросце да 60 гадоў, якія прапісаны па месцы жыхарства.

Калі на ваша прадпрыемства таксама дашлі падобныя загады, паведаміце нам у @Motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
Рэжым Лукашэнкі перадаў РФ яшчэ мінімум 22 танкі
Наступны матэрыял
У МЗС РФ пацвердзілі пераабсталяванне беларускіх Су-25 пад ядзерную зброю

Iншыя матэрыялы