З 1 ліпеня Беларусь уводзіць бязвіз і для грамадзян Польшчы

Canva
2 хв.

In English: Belarus introduces visa-free regime for citizens of Poland on July 1
На русском языке: C 1 июля Беларусь вводит безвиз и для граждан Польши

Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт, зроблена гэта нібыта «ў мэтах падтрымання добрасуседскіх адносін». Дзейнічаць ён будзе да 31 снежня.

Грамадзяне Польшчы могуць патрапіць у Беларусь без візы праз пункты пропуску на беларуска-польскай мяжы. Ім будзе дазволена знаходзіцца ў памежнай зоне без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь ім трэба будзе вусна сказаць памежнікам, якія населеныя пункты і з якой мэтай яны збіраюцца наведаць у памежнай зоне.

Для ўезду ў Беларусь трэба будзе прад’явіць дакумент для выезду за мяжу і медыцынскую страхоўку, а для наступных на аўтамабілі – зялёную карту. ПЛР-тэст і сертыфікат аб вакцынацыі не патрабуецца.

У красавіку Беларусь увяла бязвізавы рэжым для жыхароў Літвы і Латвіі. Ён дзейнічае да канца гэтага года.

Папярэдні матэрыял
У Гродна ляціць Валянціна Мацвіенка
Наступны матэрыял
«Белпошта» ўводзіць камісію 15% ад сумы за афармленне міжнародных пераводаў

Iншыя матэрыялы