In English:
A yacht of the «Belarusian billionaire» for €10 million will be put up for auction in France?
На русском языке:
С французского аукциона уйдёт яхта «беларусского миллиардера» за €10 млн?
У Францыі на аўкцыён выставілі яхту Stefania, чый ацэначны кошт складае €8-10 млн. Але большую цікавасць уяўляе не гэта, а дэталі, пра якія піша французскае выданне Monaco-Matin.
Па дадзеных журналістаў, гэтую яхту канфіскавалі ў «беларускага мільярдэра» (імя не выдаецца) у рамках расследавання па адмыванні грошай паміж Францыяй і Італіяй.
Раней, у кастрычніку 2023 года, аб арышце яхты Stefania у доках прыстані Сястры Понентэ (Генуя, Італія) паведамляла італьянскае выданне Il Secolo XIX. Тады пісалі, што па версіі следства, судна належала «фінансісту беларускага паходжання» і плавала пад сцягам Кайманавых выспаў.
Расследаванне вялося французскім бокам і ў ім фігуравалі яшчэ два «суайчыннікі». Вядома, што за два дні да арышту, яхта адплыла з порта ў французскім Антыбе, дзе ў яе быў пастаянны прычал, а далей павінна была сплысці ў Дубай.