За кастрычнік рэжым Лукашэнкі перадаў РФ 211 адзінак вайсковай тэхнікі: танкі, «Уралы» і БМП

enigma.ua
4 хв.

На русском языке: За октябрь режим Лукашенко передал РФ 211 единиц военной техники: танки, «Уралы» и БМП

Канал «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі» ўстанавіў дакладную колькасць ваеннай тэхнікі, якую рэжым Лукашэнкі перадаў РФ у кастрычніку 2022 г.

Высветлілася, што за месяц з Беларусі ў РФ было адпраўлена 8 эшалонаў з раскансерваванай ваеннай тэхнікай. Агульная колькасць перададзенай тэхнікі за месяц – 211 адзінак.

Дзе адбывалася раскансервацыя вайсковай тэхнікі?

Тэхніку для перадачы РФ бралі з дзвюх баз рэзерву:
969-й базы рэзерву танкаў у гарадскім пасёлку Урэчча (Любанскі раён, Мінская вобласць);
288-й базы рэзерву аўтамабільнай тэхнікі ў г. Старыя Дарогі (Мінская вобласць).

Якую менавіта тэхніку перадалі РФ?

— Танкі Т-72А98 адзінак;
— Баявыя машыны пяхоты БМП-240 адзінак;
— БМП-2 без веж — 20 адзінак;
— Грузавікі Урал — 53 адзінкі.

Куды вывезлі гэтую тэхніку?

Тэхніку адпраўлялі на некалькі чыгуначных станцый у Растоўскай і Белгародскай абласцях, РФ:

▪ станцыя Успенская (Растоўская вобл, РФ);
▪ станцыя Каменская (Растоўская вобл, РФ);
▪ станцыя Біруч (Белгарадская вобл, РФ);
▪ станцыя Мілерава (Растоўская вобл, РФ).

Больш падрабязна расказваем у сумесным відэа «Беларускага Гаюна» і « Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі».

Яшчэ больш дадзеных глядзіце ў кастрычніцкай справаздачы «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі» .

Папярэдні матэрыял
«Макдональдс» у Беларусі стане «Вкусно — и точка» 22 лістапада
Наступны матэрыял
«Няма месца парушэнням правоў чалавека»: IKEA пракаментавала абвінавачанні ў супрацоўніцтве з беларускімі калоніямі

Iншыя матэрыялы