Замдырэктара па ідэалогіі жодзінскага завода цяжкіх штампавок скончаўся пасля затрымання

КЗТШ
3 хв.

На русском языке: Замдиректора по идеологии жодинского завода тяжелых штамповок скончался после задержания

Па нашых дадзеных, увечары 30 жніўня, пасля працы быў затрыманы намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы жодзінскага завода цяжкіх штамповак (КЗЦШ) Яўген Іваноў.

Мужчыну затрымалі на прахадной завода пасля працоўнай змены, павалілі на зямлю, запіхнулі ў машыну і павезлі. На наступны дзень, раніцай 31 жніўня, зʼявіліся спачуванні ад калектыва завода ў сувязі са смерцю Яўгена Іванова.

Па папярэдніх дадзеных, мужчына памёр у машыне сілавікоў, што менавіта адбылося – пакуль невядома. Яўгену было 34 гады.

Замдырэктара па ідэалогіі жодзінскага завода цяжкіх штампавок скончаўся пасля затрымання

Па ўдакладненых дадзеных, Яўгена Іванова затрымлівалі 7-8 сілавікоў пры гэтым яго збівалі, мужчыну кінулі ў чорны бус і павезлі ў напрамку Мінска. Выданне Euroradio паведамляе, што прычынай затрымання мужчыны мог быць хабар.

Па папярэдніх дадзеных, у машыне ў яго спынілася сэрца – сардэчны прыступ.

Некалькі крыніц пацвердзілі, што Яўгена пахавалі літаральна на наступны дзень, што вельмі хутка. Акрамя таго: «на яго целе былі бачныя шматлікія сінякі і пераломы пальцаў рук».

Калі вы штосьці ведаеце пра здарэнне, просьба ананімна перадаць інфармацыю праз вашых сваякоў/сяброў за мяжой у @motolko_bot альбо напісаць нам у форму сувязі на сайце.

Калі вы нешта ведаеце аб гэтым інцыдэнце - напішыце нам, калі ласка

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Два самалёты ВПС Рэспублікі Беларусь названыя ў гонар Мінска і Брэсцкай крэпасці
Наступны матэрыял
Дзяржпамежкамітэт РБ заяўляе, што польскі верталёт парушыў беларуска-польскую мяжу

Iншыя матэрыялы