In English:
World freestyle champion Aliaksandra Ramanouskaya was fined for rally
На русском языке:
Чемпионку мира по фристайлу Александру Романовскую оштрафовали за митинг
Чэмпіёнка свету па лыжным фрыстайле беларуска Аляксандра Раманоўская была затрымана пасля трэніроўкі 10 лістапада. Пра гэта паведамляе «Фонд спартыўнай салідарнасці».
Затрыманне адбылося каля 16:30. Цяпер спартсменка знаходзіцца ў Партызанскім РУУС г. Мінска. Падрабязнасці высвятляюцца.
А 15-й гадзіне стала вядома, што Аляксандра атрымала штраф 90 базавых велічыняў. Сёння суд прызнаў яе вінаватай па артыкуле 24.23 п.1 – парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў і да г.д.
Нагадаем, у кастрычніку спартсменку звольнілі з нацыянальнай зборнай па фрыстайле. Афіцыйнай прычынай называўся прагул. Нібыта, спартсменка нікога не папярэдзіла, калі ў яе бацькі здарыўся інсульт і не з’явілася на трэніроўку. Сама Раманоўская казала, што ў момант звальнення знаходзілася на бальнічным.
Аляксандра Раманоўская разам з іншымі спартсменамі выказвала адкрытую незадаволенасць фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і дзеяннямі сілавікоў па жорсткім падаўленні пратэстаў.