In English:
Viktor Romuk, the general director of «Ostrov Chistoty i Vkusa», was arrested
На русском языке:
Задержан генеральный директор «Острова чистоты и вкуса» Виктор Ромук
Паводле апошняй інфармацыі, учора ў Нацыянальным Аэрапорце «Мінск» быў затрыманы генеральны дырэктар рознічнай сеткі «Востраў чысціні і густу» Віктар Рамук разам са сваёй жонкай Аксанай Рамук.
Раней тэлеграм-канал «Посмотри, брехня?» паведамляў пра ператрус у адным з офісаў раздробнай сеткі. Пазней інфармацыя пацвердзілася: ператрус адбыўся ў офісе групы кампаній Romax на вул. Кульман у Мінску, якая валодае сеткай дыскаўнтэраў «Востраў чысціні і густу», і заснавальнікам якой з’яўляецца Віктар Рамук.