На русском языке:
Задержан ксёндз Андрей Кевлич
«Хрысціянская візія» паведамляе, што сёння, 18 красавіка, адразу пасля імшы ў касцёле ў Горках быў затрыманы святар Андрэй Кеўліч, дэкан Магілёўскага дэканата. Паведамляецца, што зараз ён знаходзіцца ў Горацкім РАУС.
Дапоўнена: Андрэя Кеўліча адпусцілі з Горацкага РАУС. У адносінах да яго склалі пратакол па ч. 2. арт. 19.11 КаАП. Заўтра, 19 сакавіка, у 9:00 адбудзецца суд. Свяшчэнніку пагражае штраф або адміністрацыйны арышт. Падставай для затрымання і суда стаў рэпост з «экстрэмісцкага» сайта.