На русском языке:
Задержаны 14 сотрудников «Белгазпромбанка», одному человеку при задержании сломали плечо или руку
Выданне Zerkalo.io таксама пацвярджае нашую інфармацыю пра затрыманні супрацоўнікаў «Белгазпрамбанка». Па іх дадзеных, усіх затрыманых інкасатараў абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі і далі па 14 сутак арышту.
«Некаторых затрымлівалі дастаткова жорстка. Аднаму нават зламалі плячо ці руку – нібы за аказанне супраціву. У саміх інкасатараў дома прайшлі ператрусы», – паведаміла крыніца выдання.
Раней мы паведамлялі, што ў «Белгазпрамбанку» былі затрыманыя 14 супрацоўнікаў службаў інкасацыі і бяспекі. З-за гэтага праца службы інкасацыі банку была часткова паралізаваная. Па папярэдняй інфармацыі, людзей затрымалі з-за падпіскі на тэлеграм-канал выдання «Зеркало», па іншых дадзеных – з-за ўдзелу ў пратэстах 2020 г.
Вядома, што зараз яны звольненыя. Акрамя таго, паступае інфармацыя, што сёння ў банку прайшла атэстацыя старшыні праўлення.