На русском языке:
Змитер Дашкевич признан политзаключённым
Раніцай 23 сакавіка да Змітра і Насты Дашкевічаў прыйшлі з ператрусам. 24 сакавіка Змітра асудзілі на 15 сутак, але па заканчэнні тэрміна на волю ён не выйшаў. Цяпер яго прызналі палітвязнем.
На сённяшні дзень у Беларусі 1130 палітычных зняволеных і яшчэ сотні асуджаных па палітычных матывах. Людзям за кратамі патрэбная наша падтрымка, ім важна разумець, што яны не адны.
Самы просты спосаб падтрымаць — напісаць ліст або адправіць паштоўку.
Спісы зняволеных і адрасы для лістоў можна знайсці тут:
◾️ Спіс палітвязняў на сайце «Вясны»,
◾️ Праект Politzek.me
◾️ Праект dissidentby.com
◾️ Пашыраны спіс зняволеных.
Даслаць ліст дапаможа сэрвіс vkletochku.org і письмо.бел
Пішыце палітвязням!