Звязаная з Лукашэнкам Dana Astra падала ў суд на EUobserver і Раду ЕС

Canva
7 хв.

In English: Dana Astra, Lukashenko-linked company, suing EUobserver and EU Council
На русском языке: Связанная с Лукашенко Dana Astra подала в суд на EUobserver и Совет ЕС

Выданне EUobserver паведамляе, што звязаная з Лукашэнкам кампанія Dana Astra падала ў суд на EUobserver і Раду ЕС пасля таго, як патрапіла пад санкцыі ЕС.

Кампанія патрабуе выдаліць артыкул «Звязаныя з Лукашэнкам фірмы працуюць на Кіпры, члене ЕС», у іншым выпадку патрабуюць выплаціць ім страты ў суме €2500 у дзень. Паведамляецца, што справа была ўзбуджаная ў судзе першай інстанцыі Бруселя, сцвярджаючы, што гэтая гісторыя нанесла шкоду «годнасці» рыэлтарскай кампаніі, стварыўшы «ілжывае» ўражанне, што яна атрымала льготы з-за сувязяў з нявесткай Лукашэнкі.

Па інфармацыі выдання, юрысты кампаніі Dana Astra з бельгійскага агенцтва SIA Avocats, атрымалі адрас пражывання аўтара артыкула і адправілі яму дадому лісты з ультыматумамі. EUobserver паведаміў пра гэты выпадак у бельгійскія праваахоўныя органы.

«Усе факты ў нашым артыкуле пацверджаныя афіцыйнымі дакументамі. Яны [Дана Астра] гэта нават не адмаўляюць. Гэтая звязаная з Лукашэнкам фірма спрабуе перашкодзіць нам займацца журналістыкай. Гэтага не адбудзецца», — сказаў галоўны рэдактар ​​EUobserver Кёрт Дэбёф.

Апроч пазову супраць выдання, Dana Astra таксама падала ў Еўрапейскі суд (ECJ) у Люксембургу на Раду ЕС. Гэта адбылося пасля таго, як кампанія трапіла ў 3-і пакет санкцый ЕС, у снежні 2020 года.

Папярэдні матэрыял
Шэйман з візітам у Венесуэле, а дзяржСМІ маўчаць
Наступны матэрыял
«Недалёкі, але хітры». Як ЦРУ апісвалі супрацоўнікаў КДБ БССР у 1972 годзе

Iншыя матэрыялы