In English:
Opinion. «Belarusian Order» on hybrid human rights defenders
На русском языке:
Мнение. «Белорусский порядок» про зло и бабло
Тэлеграм-канал «Беларускі парадак» апублікаваў пост пра тое, як адмена льгот ПДВ для рээкспарцёраў можа паўплываць на бізнэсы, якія задзейнічаны ў «шэрых» схемах. Прыводзім іх словы без зменаў.
Падобна, той раскол элітаў, якога так дамагаліся дэмакратычныя сілы, хутка можа стаць рэальнасцю. І як звычайна, зноў дзякуючы Лукашэнку.
Днямі АРЛ падпісаў указ аб адмене льготаў ПДВ для рээкспарцёраў. Гэта была першапачаткова выбудаваная пад «кашалькі» схема. Прынцып складаўся ў тым, што пры ўвозе тавара прызначанага для экспарту, і калі з’яўляешся мытным аператарам, то не плаціш ПДВ адразу. Так, напрыклад, працавалі з увозам кветак у Расію. Магчыма, тут падрабязней могуць распавесці «Нік і Майк».
Пад гэты ўказ працавалі дзясяткі фірмаў-пракладак, з якіх карміліся людзі рознага ўзроўню — як «Брэміна груп» і Шэйман, так і які-небудзь Васкрасенскі. Схемы працавалі як гадзіннік, прыносячы дзясяткі мільёнаў даляраў. Паралельна здзяйснялася яшчэ шмат розных махінацый, якія на парадак павялічвалі маржу.
І 31 жніўня гэтыя схемы — усё. Разам з цыгарэтамі, прыніжэннем кошту тавара, і ўсім астатнім. Працаваць усё яшчэ можна, але звышпрыбытку, як раней, ужо не будзе. Мытныя склады і лагістычныя тэрміналы аказваюцца не такімі каштоўнымі актывамі, за якія можна задушыцца.
Натуральна, узнікаюць пытанні з працаўнікамі, хто быў задзейнічаны ў шэрым бізнэсе. Гэта «свае» мэнэджары, «свае» перавозчыкі, брокеры і г.д. Некалькі тысяч работнікаў, хто думаў, што пры Луку будуць як у Хрыста за пазухай, аказаліся адлучаныя ад кармушкі.
У бенефіцыяраў схем сітуацыя яшчэ складаней. Феадал разумее, што пазбавіў васалаў значнай долі даходаў, і магчыма закісанне. А значыць, трэба падвоіць і патроіць пільнасць. З гэтым у сілавікоў усё проста — чым больш шукаеш, тым больш знаходзіш.
Васалы, у сваю чаргу, разумеюць, што феадал з крыніцы плюшак ператвараецца ў крыніцу праблем. Паўтарэння лёсу Юрыя Чыжа ніхто не хоча. А рызыкі такога зыходу, як і страх, падазроны і нянавісць вырастаюць шматкроць. Дадаём да гэтага санкцыі, якія не працуюць. Бо акрамя бізнэс абмежаванняў, яны мяркуюць забарону на выдачу віз.
Такім чынам, кола краін, куды можна паляцець з чамаданам грошай, імкліва звужаецца. Туды, дзе Лука не дастане, паляцець нельга, не пусцяць. Куды паляцець можна — адтуль ёсць выдача ў Расію. Бо пастаўляючы санкцыёнку ў РФ яны парушалі як бы расійскія законы. Прычым з асаблівым цынізмам і ў асабліва буйным памеры.
Вось і прыйдзецца ім, бедалагавым, боўтацца паміж небам і зямлёй. Адзіны шанец на адкупленне — пераход на бок сіл дабра. Тое, што не зрабілі заклікі да сумлення, каштоўнасцяў і перакананняў, зробяць чорныя грошы.