In English:
Opinion. «Mythology of Belarus» on nuclear warheads and the Bodhi Tree
На русском языке:
Мнение. «Мифология Беларуси» о денежном ларчике в Крыму
Тэлеграм-канал «Міфалогія Беларусі» апублікаваў паведамленне пра заяву Лукашэнкі аб тым, што ён не супраць размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, і выказаў здагадку пра магчымасць гэтага. Прыводзім словы аўтара без зменаў.
Лукашэнка заявіў, што не супраць размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
Ён сапраўды прагне гэтага. Але не толькі і не столькі з прычыны падтрымання Крамля ў яго антызаходніх памкненнях. А, перш за ўсё, для стрымлівання пятлі Крамля.
Справа ў тым, што падпісваючы і выконваючы новы інтэграцыйны пакт з Расіяй, а таксама адназначна прызнаючы Крым расійскім, Лукашэнка вельмі аслабляе свае пазіцыі ў адносінах з Масквой.
Займеўшы жаданае, у хуткім часе Крэмль можа захацець праводзіць агледзіны патэнцыйных палітычных пераемнікаў Лукашэнкі на сваіх умовах.
А менавіта, на безумоўных умовах прызнання імі раней падпісанага Лукашэнкам інтэграцыйнага пакта і пазіцыі па Крыме.
Акрамя гэтага, калі ў Лукашэнкі будуць ядзерныя боегалоўкі, то варыянт дынастычнага транзіту ў Беларусі можна лічыць не проста магчымым негатыўным сцэнарам, а ледзь не прадвызначаным.
Лукашэнку хацелася б займець сур’ёзныя гарантыі немагчымасці бязлітаснай гульні Крамля і ўстанавіць хоць нейкія рамкі непасягальніцтва на яго палітычны кантроль за беларускай тэрыторыяй з боку Масквы.
І наўрад ці можна адшукаць больш уражлівую таму гарантыю, чым наяўнасць пад рукой некалькіх (фармальна расійскіх) ядзерных боегаловак.
Ступень усведамлення Пуціным гэтай ісціны не саступае ступені прасвятлення Сіддхартхі Гаўтамы па сканчэнні 49 дзён медытацыі пад фікусавым дрэвам.
Таму верагоднасць іх размяшчэння ў Беларусі (чытай: перадачы пад кантроль Лукашэнку) не перавышае верагоднасці перамогі беларускай зборнай на чэмпіянаце свету па футболе.