Меркаванне. «Рэфлексія і рэакцыя» пра размову Меркель з Лукашэнкам

Ілюстрацыя: Рэфлексія і рэакцыя
Абноўлена
3 хв.

In English: Opinion. «Reflection and Reaction» on Merkel’s call to Lukashenka
На русском языке: Мнение. «Рефлексия и реакция» о том, что Меркель позвонила Лукашенко

Тэлеграм-канал «Рэфлексія і рэакцыя» апублікаваў пост пра размову Меркель з Лукашэнкам і растлумачыў, што гэта можа значыць. Прыводзім меркаванне без зменаў.

Выглядае, нібыта Еўропа пайшла на папятную. Гэтую думку будуць «прадаваць» цяпер мясцовыя дзяржпрапагандысты і часткова расіяне. Сітуацыя насамрэч троху больш складаная і вытанчаная адначасова.

Па-першае, Меркель, калі казаць палітычнай мовай, – кульгавая качка. У Германіі хутка будзе новы канцлер. У гэты момант фрау можа губляць свой рэпутацыйны капітал без якіх-небудзь рызык для палітычнай кар’еры, якая ўжо фактычна скончылася. Такі званок у іншы час моцна ўдарыў бы па рэпутацыі палітыка. Але Меркель ужо адной нагой не палітык. Таму для перамоў з Лукашэнкам вырашылі выкарыстаць яе (ці яна вырашыла сама).

Што гэта дало? Пуцін прасіў еўрапейцаў «гаварыце напрамую з Лукашэнкам», зараз факт размовы быў. Калі сітуацыя пасля гэтага не зменіцца (а яна наўрад ці кардынальным чынам зменіцца, хаця якраз афіцыйнаму Мінску даюць захаваць твар такім званком), то пазіцыя Еўропы з пункту гледжання ціску ўзмацняецца.

Па-другое, санкцыі ніхто адмяняць не збіраецца. Гэта быў бы сапраўдны прагін, роўна як і ЕС не збіраецца пускаць мігрантаў. Гэта было заяўлена неаднаразова на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва Еўрасаюза. Тут прагіну не будзе.

Па-трэцяе, Меркель тэлефануе ў Мінск за апошнія два гады другі раз. У першы раз трубку не знялі (затое зараз знялі з нецярпеннем). Але што агульнага – абодва разы канкрэтна былі людзі, якіх катавалі. Тады збіццём, цяпер – холадам. Чалавечнасць – добрая нагода размаўляць з кім заўгодна.

Але з гэтага часу ніхто не зможа сказаць «дзеля гэтых людзей вы нават не зрабілі ласку пагаварыць з Мінскам». Далі ласку. Далей крок за Лукашэнкам, ці зробіць ён гэты крок, не баючыся «прагнуцца»? Пытанне цікавае, паглядзім у бліжэйшыя дні.

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. «Ваўка ногі кормяць» аб тым, як у краіне здрабнелі нагоды для радасці
Наступны матэрыял
Меркаванне. Арцём Шрайбман пра тэлефонныя размовы Барэля і Меркель з афіцыйным Мінскам

Iншыя матэрыялы