In English:
Opinion. «Volka nogi kormyat» on how there’re less reasons for joy the country
На русском языке:
Мнение. «Волка ноги кормят» о том, как в стране обмельчали поводы для радости
Тэлеграм-канал «Ваўка ногі кормяць» апублікаваў пост пра тое, як афіцыйны Мінск перабольшвае перамогі спартоўцаў у самых звычайных матчах, імкнучыся паказаць іх як «найвялікшыя дасягненні ў спорце». А ўсё праз тое, што рэальных падстаў для радасці ўжо проста няма. Прыводзім меркаванне без зменаў.
Глядзіце, які сюррэалізм: Лукашэнка віншуе «Дынама» з перамогай у звычайным матчы рэгулярнага чэмпіянату. Гэта прыкладна як калі б кароль Іспаніі віншаваў «Мальорку» з перамогай над «Атлетыка», а ўсе ўбогія прапагандысты радасна рэпосцілі гэта.
Таму ўзмоцнена прыдумляюць прынцыповасць матча і нібы запоўненыя трыбуны – 5799 гледачоў. Для параўнання, на папярэднім хатнім матчы з «Ёкерытам» быў практычна аншлаг – 14 671 глядач.
Вельмі, вельмі хочацца старому цешыцца за чужы рахунак. Пакуль што нагодаў настолькі мала, што нават да медаляў Ганны Солы даводзіцца прымазвацца. Той самай, якая не падпісала праўладны ліст у падтрымку гвалту – і медаль якога год таму ён праігнараваў у сваіх «віншаваннях». Цяпер не ігнаруе.
Так бывае, калі чалавек за апошні год зрабіў усё, каб дабіць беларускі спорт. Даводзіцца святкаваць перамогі ў самых звычайных матчах і прымазвацца да перамог тых, хто не праяўляе лаяльнасць.