На русском языке:
Мнение. Дмитрий Дашкевич о том, что надо сделать, чтобы 1937 и 2020 годы не повторились
Палітык, грамадскі дзеяч і былы кіраўнік «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч на сваёй старонцы ў Facebook распавёў, як беларусы змагаліся за Курапаты ды як паўставала Ноч расстраляных паэтаў. А таксама распавёў, што трэба зрабіць, каб жахі 1937-га і 2020-га больш ніколі не паўтарыліся. Прыводзім яго словы без зменаў.
Бо яшчэ нядаўна мноігя думалі, што гісторыя – гэта зьбег абставінаў: раз – і выпадкова адбыліся Курапаты, раз – і выпадкова катуюць на Акрэсьціна. Аднак нічога не выпадкова і нішто не зьяўляецца ніадкуль – кожнай дзеі пад небам ёсьць свая прычына і перадумова.
Мае любімыя няверуючыя змагары і змагаркі, сёньня, пад гэтай жахлівай акупацыяй, якая мацнее з кожным днём, на гэтых ледзяняшчых жалезных нарах, у гэтых чоных калоніях з каляровымі біркамі мы павінны зьвярнуцца да Таты, Які стварыў чалавека на Свой вобраз і Сваё падабенства, Які даў гэтаму стварэньню свабоду і Які ахвяраваў дзеля гэтага стварэньня Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у яго, не загінуў, але меў Жыцьцё вечнае.
Калі народ наш гэта асэнсуе і да Нябёсаў зьвернецца – ніколі больш не паўторыцца на нашай змучанай зямлі тэрор 37-га і 20-га. Калі не асэнсуе і калі ня зьвернецца – Беларусь будзе з разу ў раз, у розных формах, але адно і тое ж праходзіць. Сёньня перад намі жыцьцё і сьмерць – і з кожным днём гэта ўсё цяжэй трактаваць як метафару. Дык давайце выбярэм жыцьцё, каб Беларусь пачула Хрыстовае: «Яна не памерла, але сьпіць! Дзяўчынка, табе кажу, устань!» – і каб Беларусь, як і тая дзяўчынка, прачнулася.