In English:
Two accidents involving military equipment of the Russian Armed Forces occurred in Belarus
На русском языке:
Произошло сразу два ДТП с участием военной техники ВС РФ
Сёння раніцай, 1 красавіка, адбылося адразу два ДТЗ з удзелам ваеннай тэхнікі УС РФ.
У раёне 6-й раніцы на трасе М10 паміж Калінкавічамі і Рэчыцай, грамадзянскі грузавік моцна пацярпеў у выніку сутыкнення з бронетэхнікай.
Крыху пазней, каля 7-й раніцы, пад Гомелем на той жа трасе ў напрамку на Рэчыцу, адбылося яшчэ адно ДТЗ. З-за сутыкнення з БТРам або КамАЗам УС РФ, пацярпеў яшчэ адзін грузавік, а грамадзянскі міневен ляжаў на баку.
Дапоўнена ў 10:51:
Паступае інфармацыя, што кіроўца грамадзянскага грузавіка, які патрапіў раніцай у ДТЗ з удзелам тэхнікі УС РФ, загінуў.
Вядома, што ДТЗ адбылося пад Рэчыцай, куды грузавік вёз прадукцыю аднаго з Гомельскіх прадпрыемстваў.
Паведамляюць, што ў раёне 6-й раніцы, калі яшчэ было цёмна і ішоў дождж, калона тэхнікі УС РФ стаяла на трасе без святла і якіх-небудзь пазначэнняў і кіроўца грузавіка яе проста не заўважыў.