In English:
Situation report on military activity on the territory of Belarus for April 13 by Hajun Project
На русском языке:
Оперативная сводка от Гаюна за 13 апреля о военной активности на территории Беларуси
Беларускi Гаюн апублікаваў аператыўную зводку аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 22:00 13 красавіка.
Працягваецца перамяшчэнне калон УС РФ па тэрыторыі Беларусі (1, 2, 3). Калоны пераважна складаюцца з грузавікоў Урал і КАМАЗ. Таксама сустракаюцца бензазапраўшчыкі, тралы, краны, бронеаўтамабілі і пазадарожнікі розных мадыфікацый.
Можна вылучыць наступныя маршруты руху калон:
- Хойнікі-Брагін,
- Калінкавічы-Бабруйск,
- Калінкавічы-Гомель,
- Хойнікі-Рэчыца,
- Лунінец-Баранавічы.
Такім чынам, перамяшчэнні ваеннай тэхнікі захоўваюцца пераважна ў паўднёваўсходніх раёнах Гомельскай вобласці.
Фіксаваліся перасоўванні і калон з баявой тэхнікай УС РФ. Так, у Гомелі была заўважана буйная калона тэхнікі — усяго каля 30 адзінак (БТР-80 КШМ, БМП-2, МТЛБ, 122 мм РСЗА «Град», каля 10 122 мм САУ 2С1 «Гваздзік»). Па маршруце Жлобін-Бабруйск рухаўся трал з БМП. У вёсцы Дабрынь (Ельскі раён) стаялі 4 тралы з танкамі (ці БМП). З Калінкавіч у Гомель ехалі два тралы з ТГС-1А «Сонцапёк». Пазней былі заўважаны ў Гомелі. З Нароўлі да Мазыра прайшлі 3 калоны; тэхніка мела пашкоджанні.
Адзначалася лётная актыўнасць на ваенных аэрадромах Беларусі. Так, у Баранавічах зафіксавана 7 вылетаў (навучальныя ВПС РБ, а таксама 2 транспартныя Іл-76), у Лідзе – 1 вылет, у Мачулішчах – вылет пасажырскага Ту-154, а таксама групы верталётаў (на аэрадром Сешча, Бранская вобласць РФ). Таксама можна адзначыць актыўнасць ВПС РБ над Гроднам, непадалёк ад мяжы з Польшчай.
Фіксавалася актыўнасць УС РФ на чыгунцы.
Перамяшчэнни:
- Магілёў-Шклоў;
- Гомель-Няцотны — Гомель-Пасажырскі;
- Магілёў-Орша (раніцай 12 красавіка);
- Мазыр-Калінкавічы.
Пагрузка на чыгуначных станцыях:
Загружаныя эшалоны таксама адзначаліся на чыгуначных станцыях Калінкавічы і Гомель-Няцотны.
Атрымала працяг гісторыя з адпраўкай пасылак вайскоўцамі УС РФ з Мазыра. Як стала вядома, 45 з 69 пасылак, якія салдаты-марадзёры адпраўлялі праз кампанію СДЭК з Мазыра, зніклі з сістэмы адсочвання або не дайшлі да адрасатаў.
Нанясенне ўдараў з Беларусі па тэрыторыі Украіны тактычнымі ракетнымі комплексамі не фіксавалася.
Адзначаліся нязначныя перамяшчэнні ваеннай тэхнікі УС РБ. Так, каля Шчучына былі заўважаныя 2 грузавікі МАЗ, якія рухаліся з Гродна.
Калі вам вядомая дадатковая інфармацыя аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, звяжыцеся з намі ў @HajunBYbot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй.