На русском языке:
Беларусы создали петицию и просят сделать 31 декабря и 3 января полноценными выходными
У 2019 годзе беларусы стваралі падобную петыцыю і прасілі зрабіць выхадныя з 31 снежня па 2 студзеня. Тады яе за кароткі тэрмін падпісалі 15 754 чалавекі. У афіцыйным адказе на петыцыю Мінпрацы і сацабароны адказалі так: «Рашэнне аб усталяванні дзяржаўных святаў, святочных дзён і памятных дат, надзяленні адпаведнай падзеі статусам дзяржаўнага свята прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Вывучэнне міжнароднага вопыту сведчыць аб адсутнасці практыкі ўстанаўлення 31 снежня выхадным днём, пры ўмове, што ён не трапляе на выхадны дзень. У цяперашні час пытанне аб усталяванні Навагодніх выхадных (31 снежня і 1-2 студзеня) знаходзіцца ў стадыі разгляду».
За два дні са стварэння петыцыі яе падпісалі 65 чалавек.
Нагадаем, у 2021 годзе 31 снежня выпадае на пятніцу. 1 і 2 студзеня 2022 года, адпаведна, субота і нядзеля.