In English:
Belarusians from Europe, Asia, South and North America took part in anti-war rallies on February 24 (many photos)
На русском языке:
Беларусы в Европе, Азии, Австралии, Южной и Северной Америке вышли на антивоенные акции 24 февраля (много фото)
Учора, 23 лютага, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў выходзіць на антываенныя акцыі і далучацца да мітынгаў 24 лютага, якія праводзяцца ў падтрымку Украіны і супраць вайны, якую распачала Расія пры падтрымцы рэжыма Лукашэнкі.
Сёння, 24 лютага, беларусы выйшлі на вуліцу прынамсі ў 30 краіне Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Паўночнай і нават Паўднёвай Амерыцы, каб данесці сваю пазіцыю і паказаць: беларусы – з Украінай, Лукашэнка – з Расіяй. Беларускія сцягі луналі на вуліцах прынамсі 55 гарадоў свету.
Аргентына, Буэнас-Айрэс
Аўстралія, Брысбен
Аўстрыя, Вена
Балгарыя, Сафія
Бельгія, Брусель
Венгрыя, Будапешт
Вялікабрытанія, Лондан
Германія, Берлін
Германія, Брэмен
Германія, Гамбург, Кёльн і Лейпцыг
Германія, Мюнхен
Германія, Франкфурт-на-Майне
Фота: https://www.instagram.com/p/CpFRo6KsB9U/
Грузія, Тбілісі і Батумі
Данія, Капенгаген
ЗША, Сакрамента, Каліфорнія
Ізраіль, Тэль-Авіў
3. #TelAviv now. Flags of #Ukraine, #Israel, #Georgia, #Azov and free #Belarus.#StandWithUkraine #RussiaIsATerroristState #PutinIsaWarCriminal #StopRussia pic.twitter.com/R3yfBBIT9R
— Alf Really 🇺🇦🇺🇸🇬🇧🇨🇦🇵🇱🇬🇪🇪🇺🇩🇪🇫🇮 (@vik8867dn) February 24, 2023