На русском языке:
Блинкен: «Мы поддерживаем беларусский народ сегодня и каждый день»
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен далучыўся да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю, у дзень гадавіны затрымання Сяргея Ціханоўскага.
«У гэты Дзень салідарнасці з Беларуссю мы згадваем пра пакуты, выкліканыя прыгнечаннем правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі, ігнараваннем міжнародных нормаў і саўдзелам у вайне Расіі супраць Украіны. Мы падтрымліваем беларускі народ сёння і кожны дзень», — напісаў ён у твітар.