На русском языке:
Эдуарда Бабарико начнут судить 22 мая
Прапаганда абʼявіла, што «суд» будзе праходзіць у будынку суда Мінскага раёна.
Эдуард Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам Віктарам Бабарыкам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. На працягу ўсяго дня да затрыманых не дапускалі адвакатаў, пасля чаго Эдуарда Бабарыку павезлі ў СІЗА КДБ. Такім чынам, ён знаходзіцца пад вартай ужо амаль 3 гады.
У лістападзе 2021 года яго перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.
Адвакаты Эдуарда Бабарыка неаднаразова падавалі скаргу на тое, што яго ўтрымліваюць пад вартай без суда і нават прадʼяўленага абвінавачання. Усе скаргі адхіляліся.