In English:
Former Ambassador of Ukraine to Belarus Roman Bessmertny: «It is time for Ukraine to cancel diplomatic and consular relations with Minsk»
На русском языке:
Экс-посол Украины в Беларуси Роман Бессмертный: «Украине уже давно пора разрывать дипломатические и консульские отношения с Минском»
Вядомы ўкраінскі палітык, адзін з аўтараў Канстытуцыі Украіны і экс-амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны даў інтэрв’ю літоўскаму тэлеканалу LRT, дзе распавёў, якія памылкі дапускае палітычнае кіраўніцтва Украіны ў адносінах з Беларуссю і беларускім народам, чаму Кіеў павінен разарваць усе адносіны з Лукашэнкам і перастаць ігнараваць Святлану Ціханоўскую.
Прыводзім шэраг тэзісаў палітыка.
- Пра разрыў адносін з Лукашэнкам: «Ужо даўно надыйшоў час разрываць дыпламатычныя і консульскія адносіны з Мінскам, эвакуіраваць дыпламатаў і цалкам спрыяць вяртанню дадому ўкраінскіх грамадзян, якія знаходзяцца там. Нас палохаюць тым, што такі крок можа прывесці да павелічэння лініі фронту да 2000 км, але фактычна гэтая лінія ўжо пралегла паміж Украінай і Беларуссю, хаця, дзякуй Богу, пакуль яшчэ справа не дайшла да адкрытага сутыкнення».
- Пра важныя этапы для перамогі ў вайне: «Суперважным для перамогі ў вайне супраць Крамля зʼяўляецца неабходнасць пазбавіць яго беларускага і крымскага плацдармаў. З Крымам усё зразумела, калі Украіна адабʼе поўдзень і перарэжа Керчанскі мост, там усё стане на свае месцы. А вось па Беларусі патрэбна распрацоўка сумеснай стратэгіі з нашымі партнёрамі і суседзямі – Польшчай і Літвой, і з еўрапейскай супольнасцю».
- Пра Святлану Ціханоўскую: «Я лічу, што ігнараванне беларускай апазіцыі ў асобе Ціханоўскай – гэта вельмі дрэнна і недальнабачна. У нас, ва Украіне, сфармаваны беларускі полк (я падкрэсліваю, полк) імя Кастуся Каліноўскага, гэта дастаткова вялікая колькасць людзей. У Літве і Польшчы працуе беларуская апазіцыя, якая мае ўсе магчымасці сфармаваць урад у выгнанні, з якім будзе весці справы тая частка сусветнай супольнасці, якая не прызнае рэжым Лукашэнкі».
- Пра беларусаў: «У цяперашні час у Еўропе існуе народ без сваёй дзяржаўнасці і гэты народ – беларусы. Украіна, Літва, Латвія і Польшча дэ-факта мяжуюць з Расійскай Федэрацыяй. […] Я вельмі люблю і паважаю беларусаў. Яны сапраўдныя еўрапейцы. Як толькі рэжым Лукашэнкі рухне, яны вельмі хутка і лёгка інтэгруюцца ў еўрапейскую супольнасць».
- Пра прапаганду ў Беларусі і РФ: «Разумееце, адна і тая ж прапаганда гучыць у Расіі і Беларусі. Але ў РФ 80% падтрымліваюць дзеянні Пуціна ў вайне з Украінай, а ў Беларусі 83% не падтрымліваюць. То бок, што я магу ўпэўнена канстатаваць – беларусы як нацыя існуюць, а вось Беларусі як дзяржавы гэтай нацыі не існуе».
Цалкам інтэрвʼю чытайце тут.