In English:
Franak Viacorka suggested the authorities of Poland and Lithuania to respond to the escalation of Belarus
На русском языке:
Франак Вячорка предложил властям Польши и Литвы отреагировать на эскалацию Беларуси
Сёння на беларуска-польскай мяжы адбываецца неверагоднае. Узброеныя памежнікі Беларусі прывялі калону мігрантаў да мяжы з Польшчай, назваўшы гэта рэакцыяй на «абыякавасць і бесчалавечнае стаўленне польскіх уладаў». Міністр замежных спраў Польшчы заявіў, што гэтая эскалацыя можа прывесці да гібелі людзей, а міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы назваў тое, што адбываецца, «найбуйнейшай спробай сілавога ўварвання».
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка прапанаваў уладам Польшчы і Літвы распачаць дзеянні ў адказ на эскалацыю міграцыйнага крызісу:
- Тэрмінова спыніць грузавыя перавозкі (аўтамабілі і цягнікі) да таго часу, пакуль сітуацыя на мяжы з ЕС не стабілізуецца.
- Накласці санкцыі на банкі і праваахоўныя органы рэжыму, адказныя за незаконны ўвоз мігрантаў.
What could 🇵🇱 & 🇱🇹 do in response to the migrant crisis that Lukashenka created?
➡️ Urgently stop freight traffic (cars&trains) until the situation stabilizes at the borders with 🇪🇺
➡️ Sanction the regime’s banks & law enforcement agencies responsible for the migrant smuggling. pic.twitter.com/h6ZSJkFU9F— Franak Viačorka (@franakviacorka) November 8, 2021