Грузія асудзіла сустрэчу Лукашэнкі з кіраўніком акупаванай Абхазіі

unsplash.com
10 хв.

На русском языке: Грузия осудила встречу Лукашенко с главой оккупированной Абхазии

МЗС Грузіі апублікавала заяву па факце візіту ў Беларусь кіраўніка непрызнанай Абхазіі Аслана Бжаніі, які сёння сустрэўся з Лукашэнкам у Менску, на гэта звярнула ўвагу выданне REFORM.by.

Грузія асудзіла сустрэчу Лукашэнкі з кіраўніком акупаванай Абхазіі

Заява МЗС Грузіі / mfa.gov.ge

Міністэрства замежных спраў Грузіі асуджае сустрэчу Лукашэнкі з прадстаўнікамі акупацыйнага рэжыму. І заяўляе, што «згаданая акцыя груба парушае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі ў межах міжнародна прызнаных межаў і ўяўляе сабой спробу ўзаконіць расейскі акупацыйны рэжым».

«Міністэрства замежных справаў Грузіі асуджае сустрэчу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі акупацыйнага рэжыму. Згаданае дзеянне груба парушае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі ў межах міжнародна прызнаных межаў і ўяўляе сабой спробу легітымізаваць расейскі акупацыйны рэжым. Заклікаем Беларусь паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі ў міжнародна прызнаных межах, спыніць прадпрымаць дзеянні, якія супярэчаць асноватворным прынцыпам і нормам міжнароднага права». 

МЗС Грузіі заклікала рэжым Лукашэнкі паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі ў міжнародна прызнаных межах, спыніць прадпрыманне дзеянняў, якія супярэчаць асноватворным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Нельга не звярнуць увагу, што ў сваёй заяве МЗС Грузіі называе Лукашэнку «прэзідэнтам».

Нагадаем, што незалежнасць самаабвешчанай Абхазіі прызнаюць Расея, Нікарагуа, Венесуэла, Науру і Сірыя. У дакументах ААН Абхазія разглядаецца як тэрыторыя Грузіі. Грузія лічыць Абхазію рэгіёнам, акупаваным Расеяй. Рэжым Лукашэнкі не прызнаў незалежнасць акупаваных РФ Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, але 28 верасня 2022 году прыехаў у Абхазію з візітам, пасля чаго амбасадар РБ у Грузіі быў выкліканы для тлумачэнняў.

Папярэдні матэрыял
Байдэн у Варшаве згадаў беларускі народ, які працягвае барацьбу за сваю свабоду
Наступны матэрыял
«Naša Niva» zapuściła viersiju sajta biełaruskaj łacinkaj

Iншыя матэрыялы