Літва можа закрыць 2 памежпераходы з Беларуссю ўжо 18-га жніўня

спутник
3 хв.

In English: Lithuania may close two border crossings with Belarus on August 18
На русском языке: Литва может закрыть 2 погранперехода с Беларусью уже 18-го августа

Пра закрыццё памежпераходаў «Шумскас»-«Лоша» і «Цвярачук»-«Відзы» з наступнай пятніцы, 18 жніўня, сказала BNS дарадца міністра транспарту Літвы Габрыэле Васіляўскайтэ, заўважыла Zerkalo.io.

Паводле яе слоў, гэта папярэдняя дата, міністры прымуць рашэнне на наступным тыдні падчас паседжання ўрада ў сераду, 16 жніўня.

Адзначым, што раней выданне Reform.by звярнула ўвагу, што на сайце сейма Літвы зʼявіўся праект пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый, якой у пералік закрытых памежных пераходаў дадаюцца Шумскас-Лоша і Цвярачук-Відзы. У тым дакуменце гаварылася, што дата яго набыцця моцы 15 жніўня.

Папярэдні матэрыял
Вагнераўцы ў памежжы з Літвой — чарговы ўкід?
Наступны матэрыял
У 2023 годзе МА РБ плануе адрамантаваць восем штурмавікоў Су-25

Iншыя матэрыялы