На русском языке:
Лукашенко в Сочи проведёт встречу с Путиным
Як мы і пісалі, Лукашэнка паляцеў у Сочы, дзе і пройдзе ягоная сустрэча з Пуціным.
Нагадаем, што ўчора, 8 чэрвеня ў 12.52 урадавы Boeing 737-800 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA, на борце якога і знаходзіўся Лукашэнка, паляцеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
У раёне 16:00 борт прызямліўся ў Сочы, дзе зараз Лукашэнка і знаходзіцца. Таксама ў Сочы, яшчэ з 7 чэрвеня, знаходзіцца і прэмʼер Раман Галоўчанка, які там удзельнічае ў мерапрыемствах на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у фармаце ЕАЭС і СНД.
Сёння ж прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў толькі пацвердзіў, што сустрэча Лукашэнкі з Пуціным пройдзе менавіта ў Сочы. Дарэчы, гэта будзе ўжо 3-я іх асабістая сустрэча з пачатку года, а ўсяго сёлета яны бачыліся ўжо 4 разы. Таксама адзначым, што па словах Пяскова, сёння Пуцін будзе сустракацца і з прэмʼер-міністрам Арменіі Нікалам Пашынянам, які з 6 па 9 чэрвеня знаходзіцца з працоўным візітам у Сочы.
Ну і так, прэс-служба Лукашэнкі да гэтага часу не паведаміла, што яго ўжо амаль суткі няма ў Беларусі.