In English:
Lithuanian MIA: Lithuania may close the border with Belarus at any time
На русском языке:
МВД Литвы: Литва может в любой момент закрыть границу с Беларусью
Кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайтэ паведаміла, што літоўскія ўлады ўважліва сочаць за перамяшчэннем наймітаў ПВК «Вагнер» на тэрыторыі Беларусі. Па словах міністаркі, у выпадку неабходнасці Літва можа закрыць мяжу з Беларуссю і РФ у любы момант, перадае тэлеканал LRT.
«Гаворачы ў цэлым пра ўсю сітуацыю на мяжы, пра адпаведныя рашэнні і пра «Вагнера» – мы рыхтавалі і рыхтуем адпаведныя праекты пастаноў на выпадак, калі сітуацыя неяк зменіцца. Мы гатовыя закрыць нашую мяжу з гэтымі краінамі», – сказала Білатайтэ.
Акрамя таго, міністарка сказала і пра бягучую сітуацыю са струменямі нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Літву. Паводле яе слоў, нягледзячы на змяншэнне патоку нелегальных мігрантаў, казаць пра мір на літоўска-беларускай мяжы не даводзіцца і інтэнсіўныя патокі мігрантаў на польскай мяжы ў любы момант могуць быць перакінутыя ў Літву.