На русском языке:
Ан-124 ВКС РФ привозил Алжирские МиГ-29 на 558 АРЗ?
«Беларускі Гаюн» у нядзелю звярнуў увагу на першыя ў 2024 годзе прылёты Ан-124 ПКС РФ у Беларусь. Па ўдакладненых звестках, борт мог даставіць у Баранавічы знішчальнікі МіГ-29 ВПС Алжыра для мадэрнізацыі, як гэта адбывалася раней неаднаразова з самалётамі з афрыканскіх і азіяцкіх краін.
Ан-124 ПКС РФ (RF-82011)
Акрамя таго, 6 сакавіка 2024 г. менавіта гэты Ан-124 (рэг. нумар RF-82011) быў заўважаны ў аэрапорце Каіра (на фота), што якраз адпавядае часу паміж яго візітамі ў Беларусь. Такім чынам, абодва рэйсы, верагодна, былі камерцыйнымі.