На русском языке:
На беларусско-украинской границе вывешены беларуcский национальный флаг и флаг Украины
15 лютага 2023 года фатограф AFP Наталля Калеснікава пабывала на беларуска-ўкраінскай мяжы, а дакладней у пункце пропуску «Дзівін» («Самары»), які знаходзіцца ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці.
Беларускі і ўкраінскі сцягі на памежным пераходзе / Natalia Kolesnikova/AFP/Getty Images
На ўкраінскім баку мяжы, проста каля памежнага паста, лунаюць адразу два сцягі: сцяг Украіны і беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Гэта не адзіны такі выпадак. У кастрычніку 2022 г. прапагандысты тэлеканала СТВ скардзіліся, што Украіна вывесіла нацыянальныя беларускія сцягі на некалькіх пунктах пропуску на ўчастку Брэсцкай памежнай групы. У гэтым рэпартажы прадстаўнік Брэсцкай памежнай групы заявіў, што: «Прыкладна два месяцы таму, нараўне з дзяржаўным сцягам Украіны, у пункце пропуску быў вывешаны таксама яшчэ і бел-чырвона-белы сцяг».
Насамрэч сцягі былі вывешаныя з самага пачатку вайны.