На русском языке:
На Гомельщине потопы из-за паводка. Реки затопили целые деревни и дороги
Па дадзеных АСВОД, узровень вады ў рацэ Сож на 7 красавіка дасягнуў 608 см, за суткі вада паднялася на 19 см. Вада пералілася праз дамбу і стала падтапляць жылыя дамы і двары.
Пад вадой аказаўся цэлы мікрараён Манастырак на поўдні Гомеля, раніцай глыбіня ў некаторых месцах дасягала аднаго метра. Вада паваліла і адзін з дамоў, затоплена набярэжная ў Гомелі, а таксама вёскі Іпуць і Плёсы.
Небяспечнага ўзроўню таксама дасягнулі ракі Дняпро (у Жлобіне – 446 см і Прыпяць (у Петрыкаве – 801 см). У некаторых вёсках будуюць і дамбы з пяску, каб спыніць паводку. Як піша @flagshtok, падчас паводкі 2013 года ўзровень вады ў Сожы дасягнуў 650 сантыметраў, зараз жа ўжо 608 сантыметраў.