In English:
Nasha Niva: Lukashenka’s security forces were ordered to track Russians hiding from mobilization
На русском языке:
«Наша Ніва»: Силовикам Лукашенко дали указание отслеживать россиян, скрывающихся от мобилизации
Выданне «Наша Ніва» са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах піша, што ўжо ўчора, 21 верасня, беларускія сілавікі атрымалі вуснае распараджэнне ідэнтыфікаваць расейцаў, якія прыехалі схавацца ад мабілізацыі.
«Пакуль што на ўзроўні вусных распараджэнняў даведзена назіраць за «кватэрамі на суткі», уваходзіць у кантакт з уласнікамі жылля. Новыя машыны ў дварах з расейскімі нумарамі таксама загадалі адсочваць. Збіраць інфармацыю, правяраць дакументы», – паведаміла крыніца выданню.
На пытанне журналістаў «ці дазволяць у РБ расейцам хавацца ад удзелу ў вайне?» крыніца адказаў наступнае:
«Мне падаецца, што будзем выдаваць. Агульная сістэма штрафаў наладжана, а злавіць «ухіліста» – плявая задача».
UPD. Выданне DW Belarus са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» ужо пачалі правяраць мужчын з расійскімі пашпартамі. Удакладняецца, што пры гэтым задзейнічаная міліцыя.