Нячоткія пацаны. Як па ТБ паказваюць сілавікоў, а беларусы з гэтага смяюцца

Программа «Панорама» на телеканале «БТ»
3 хв.

На русском языке: Нечеткие пацаны. Как по ТВ показывают силовиков, а беларусы над этим смеются

Учора па БТ паказалі сілавікоў за круглым сталом вакол Лукашэнкі. Рэпартаж быў закліканы пазнаёміць тэлегледачоў з новымі прызначэнцамі ў сістэме дзяржбяспекі. Але ва ўсіх людзей у форме была наглуха заблюрана верхняя палова тулава, так што знаёмства не ўдалося. Абаронцы айчыны нярэдка робяць выгляд, што блюр на твары – прыкмета адвагі, але беларусы чамусьці не вераць і смяюцца.

Нячоткія пацаны. Як па ТБ паказваюць сілавікоў, а беларусы з гэтага смяюцца

Для беларускага дзяржаўнага тэлебачання такія кадры ў парадку рэчаў. Яшчэ ў кастрычніку 2020 года байнэт смяяўся з падобнага скрына з БТ.

І з роліка СТБ, дзе АМАПаўцы ў Балаклаве змененымі галасамі запэўнівалі, што іх не запалохаць.

І над цырымоніі ўзнагароджання лепшых АМАПаўцаў, галовы якіх чамусьці не трапілі ў кадр.

Учора БТ у чарговы раз паказала вясёлую карцінку з замыленымі асобамі сілавікоў. Скрын тэлеперадачы адразу стаў мемам: цяжка ўявіць сабе іншую краіну, у якой абаронцы народа так баяцца свайго народа. Сабралі для вас самыя смешныя з іх.


Папярэдні матэрыял
Апытанне: Як змяніўся ваш заробак за год?
Наступны матэрыял
У міграцыйным крызісе вінаватая Масква? Нямецкі міністр выступіў са зваротам

Iншыя матэрыялы