OCCRP: За продажам 69 нафтавых свідравін «дачцы» Беларуснафты стаіць украінскі нардэп Тарас Казак

motolko.help
7 хв.

In English: OCCRP: Ukrainian MP Taras Kozak is behind the sale of 69 oil wells to the subsidiary of Belorusneft
На русском языке: OCCRP: За продажей 69 нефтяных скважин «дочке» Белоруснефти стоит украинский нардеп Тарас Козак

Дзякуючы злітым дакументам архіва Пандоры, расследавальнікі OCCRP высветлілі, хто прадаў даччынай кампаніі Беларуснафты — ААТ «НК «Янгпур», 69 нафтавых свідравін у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ.

У жніўні 2021 года стала вядома, што даччыная кампанія «Беларуснафты» — ААТ «НК «Янгпур», набыла расійскую кампанію «Пурнафта». Разам з кампаніяй, «Янгпур» атрымала і 69 нафтавых свідравін на Усць-Пурпейскім ліцэнзійным участку ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ. Сума выручкі, як і крыніцы фінансавання, не паведамляліся. Выданне Select.by тады падлічыла, што выручка магла прынесці ўладальніку каля $50 мільёнаў.

OCCRP: За продажам 69 нафтавых свідравін «дачцы» Беларуснафты стаіць украінскі нардэп Тарас Казак

Участак, які НК «Янгпур» набыла ў РФ / neft.by

Аднак, хто з’яўляўся ўладальнікам таксама не паведамлялася. Расследавальнікам OCCRP стала вядома, што за расійскай нафтавай кампаніяй «Пурнафта» стаяла малавядомая падстаўная кампанія з Віргінскіх выспаў – Brimipana Trading. Дзякуючы злітым дакументам Pandora Papers, высветлілася, што афіцыйным уладальнікам афшора з’яўляўся ўкраінец з венгерскім грамадзянствам Аляксандр Кісель, але, паводле інфармацыі журналістаў, і ён проста «падстаўны проксі» прарасійскага палітыка і ўкраінскага медыя-магната Тараса Казака.

Паводле злітых дакументаў, Brimipana была адной з дзвюх асноўных крыніц фінансавання кіпрскай фірмы Soferco Trading Ltd, якая належыць жонцы Казака Наталлі Лаўранюк. Brimpana давала Soferco прамое фінансаванне ў выглядзе грашовых пераводаў, а не пазык, што дазваляе выказаць здагадку, што сям’я Казака стаяла за Brimpana, а таксама за Soferco. Характэрна, што ў лютым 2021 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Казака і трох яго тэлеканалаў («112 Украіна», NewsOne і ZIK) за распаўсюджванне антыўкраінскай інфармацыі, якая фінансуецца Расіяй. Праз некалькі месяцаў Казака абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і ён уцёк у Беларусь, а пасля і ў РФ.

Па словах эксперта ў расійскім нафтавым сектары Джэйсана Коркарана, сувязь Казака з Brimipana і яго паведамленне пра уцёкі ў Расію дазваляюць выказаць здагадку, што купля «Пурнафты» Беларуснафтай была «датэрміновай пенсіяй меркаванаму прадаўцу з Украіны».

Папярэдні матэрыял
Падатковая можа праверыць адпаведнасць даходаў і расходаў фізічных асоб за 10 гадоў
Наступны матэрыял
Намесніку кіраўніка МЗС РБ нагадалі пра правы чалавека, беларускі МЗС вырашыў пра гэта змаўчаць

Iншыя матэрыялы