На русском языке:
Польша выступает за санкции против авиакомпаний причастных к перевозке мигрантов
Пра гэта паведамляе выданне Reuters са спасылкай на ліст міністра ўнутраных спраў Польшчы Марыюша Камінскага свайму нямецкаму калегу.
«Польшча падтрымлівае пашырэнне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і ўвядзенне санкцый на авіякампаніі, якія атрымліваюць прыбытак ад транспарціроўкі незаконных мігрантаў у Беларусь», – напісаў Марыюш Камінскі.
У аўторак міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зэехофер прапанаваў адправіць супрацоўнікаў памежнага кантролю ў Польшчу, каб дапамагчы краіне справіцца з патокам мігрантаў з Беларусі, дадаўшы, што Нямеччына таксама можа прапанаваць матэрыяльна-тэхнічную падтрымку.
Камінскі падзякаваў Зэехоферу за яго прапанову дапамагчы і сказаў, што польская паліцыя і спецыяльныя службы будуць працаваць з Германіяй у выяўленні сетак кантрабанды людзей і барацьбе з імі.