На русском языке:
Президент Литвы наложил вето на закон о национальных ограничениях для граждан Беларуси и РФ, и предложил те же ограничения и для беларусов
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што наклаў вета на прыняты Сеймам закон аб нацыянальных абмежаваннях для грамадзян Расіі і Беларусі, і прадставіў свае прапановы. Пра гэта паведаміла літоўскае выданне Delfi. Такім чынам, закон вяртаецца ў Сейм на паўторны разгляд.
Паводле слоў Наўседы, няма падстаў устанаўліваць рознае прававое рэгуляванне для грамадзян дзвюх дзяржаў-агрэсараў, і прапануе прымяніць аднолькавыя абмежавальныя меры да грамадзян абедзвюх дзяржаў.
«З пункту гледжання нацыянальнай бяспекі Літвы няма падстаў для рознай ацэнкі грамадзян Беларусі і Расіі», – сказаў Науседа.
Як паведамляе літоўскі тэлеканал LRT, у сваім указе Наўседа прапануе Сейма поўнасцю прымяніць усе 7 розных абмежавальных мер да грамадзян РФ і Беларусі.
Акрамя таго, вета прапануе замацаваць у законе аб абмежавальных мерах прававы механізм, які б спрасціў працэдуру анулявання ўжо выдадзеных віз і ВНЖ/ПМЖ, а таксама аблегчыў дэпартацыю асоб, якія парушылі заканадаўства аб міжнародных санкцыях або абмежавальных мерах з Літвы.
Адзначым, што нягледзячы на рашэнне Прэзідэнта Літвы, у краіне таксама ёсць Сейм, які ўсведамляе розніцу паміж беларусамі і расіянамі, што і пацвердзіў, прыняўшы закон аб нацыянальных санкцыях, дзе на беларусаў распаўсюджваліся значна меншыя абмежаванні. Вельмі спадзяемся, што дэпутаты Сейма працягнуць стаяць на сваім рашэнні і не стануць несправядліва абмяжоўваць у правах беларусаў, якія вымушаныя былі ўцякаць з краіны, ратуючыся ад рэпрэсій рэжыму ў Беларусі.