На русском языке:
Приорбанк вводит комиссию за хранение валюты на счетах юрлиц
З 1 красавіка Прыёрбанк уводзіць камісію для юрыдычных асоб за захоўванне валюты на іх рахунках. Камісія складзе 0,17% сумы на рахунку ў месяц.
Новаўвядзенне не тычыцца фізічных асоб.
Пра гэта стала вядома выданню Office Life, у Прыёрбанку гэтую інфармацыю выданню пацвердзілі.
«Так, такое рашэнне прынятае. Кліенты атрымаюць ад банка неабходныя тлумачэнні адносна змен. У той жа час, калі ў іх узнікнуць дадатковыя пытанні, рэкамендуем звяртацца па дэталёвую кансультацыю да персанальнага мэнэджара або супрацоўнікаў аддзялення, у якім яны абслугоўваюцца», — паведамілі ў Прыёрбанку.
Адзначым, што ўчора тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» паведаміў непацверджаную інфармацыю, што НБРБ уводзіць штомесячны плацёж для юрыдычных асоб за захоўванне грошай у валюце.
Крыніцы паведамлялі: «0,17% накшталт звыш 300 000$. Інфармацыя банкам ужо даведзена».